14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэдактара «Бобруйского курьера» хацелі ўзяць адбіткі пальцаў

23

Галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоля Санаценку сёння па тэлефоне выклікалі ў міліцыю здаць адбіткі пальцаў.

Як паведаміў Анатолю Санаценку ананімны суразмоўца, дактыласкапічную экспертызу неабходна прайсці ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.

«Калі я ў чарговы раз папрасіў яго назваць сябе, ён прадставіўся прапаршчыкам гарадскога ізалятара часовага ўтрымання. Паводле слоў прапаршчыка-ананіма, па загадзе кіраўніцтва ён тэлефануе ўсім мужчынам пэўнага ўзросту і запрашае здаць адбіткі пальцаў», — паведаміў службе маніторынгу БАЖ рэдактар выдання.

Па словах Анатоля Санаценкі, ад праходжання дактыласкапічнай экспертызы ён адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што не абавязаны гэтага рабіць.

Між тым, незадоўга да гэтага, у нумары ад 29 кастрычніка, «Бобруйский курьер» распавядаў пра «добраахвотна-прымусовую» кампанію амаль пагалоўнай дактыласкапіі бабруйчан-мужчын ва ўзросце 18-55 гадоў, якая праводзіцца на прадпрыемствах і ў навучальных установах Бабруйска.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках