15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафтавага «кошыка» АПЕК зменшыўся ніжэй за $50 за барэль

9

Кошт нафтавага «кошыка» АПЕК упершыню са студзеня 2007 года зменшыўся ніжэй за псіхалагічна важную для рынка адзнаку 50 дал./бар.

Па стане на 12 лістапада "кошык" АПЕК патаннеў яшчэ на 2,30 дал. (-4,4%), а яго кошт афіцыйна склаў 49,49 дол./барр. Гэта самы нізкі паказчык з 23 студзеня 2007г., калі барэль нафтавага "кошыка" афіцыйна ацэньваўся ў 49,52 дал.

Тэрмін "кошык" АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) быў уведзены ў афіцыйную лексіку нафтавага рынка з 1 студзеня 1987г. і з таго часу застаецца адным з галоўных коштавых індыкатараў сусветнага рынка нафты. "Кошык" з'яўляецца сукупным сярэднеарыфметычным паказчыкам кошту нафты, якую пастаўляюць на сусветны рынак краіны АПЕК. З сакавіка 2008г. "кошык" складаецца з наступных 13 нафтавых марак: Saharan Blend (Алжыр), Girassol (Ангола); Oriente (Эквадор); Minas (Інданэзія), Iran Heavy (Іран), Basra Light (Ірак), Kuwait Export (Кувейт), Es Sider (Лівія), Bonny Light (Нігерыя), Qatar Marine (Катар), Arab Light (Саудаўская Аравія), Murban (ААЭ) і BCF 17 (Венесуэла).

У верасні сёлета са складу АПЕК афіцыйна выйшла Інданэзія. Аднак да заканчэння бягучага года нафта маркі Minas, якая вырабляецца ў гэтай краіне, будзе па-ранейшаму ўлічвацца пры разліку кошту нафтавага "кошыка".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках