26 снежня 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніку МЗС Нямеччыны адказалі: «У Беларусі не адбываецца ніякай лібералізацыі»

2

Усе размовы беларускіх уладаў аб пачатку ў краіне так званай «лібералізацыі» - не больш чым пустая дэкларацыя.

Учора на адкрыцці XI Менскага форума было зачытанае вітальнае слова віцэ-канцлера, міністра замежных спраў Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера. У вітальным слове вялося, што «сёння ў Беларусі больш няма палітвязняў», таму «Еўрапейскі Звяз прыняў рашэнне аб аднаўленні палітычных кантактаў з Беларуссю». Па словах міністра, ён падтрымаў гэтае рашэнне, «нягледзячы на тое, што гэты крок быў збольшага спрэчным». У заключэнні Штайнмаер заявіў: «Мы ўсе спадзяемся, што кіраўніцтва Беларусі рашуча працягне шлях у напрамку дэмакратыі і павагі правоў чалавека».

Сцвярджэнне міністра ФРГ аб тым, што ў Беларусі больш няма палітвязняў выклікала абураную рэакцыю прысутных. Моладзевая актывістка Паліна Дзьякова, якая ўчора разам з іншымі апазіцыянерамі прыйшла да будынка Менскага адукацыйнага цэнтра, дзе праходзіць форум, з партрэтамі беларускіх палітвязняў, папрасіла слова.

«Я сёння не была запрошаная загадзя. Я прадстаўляю групу апазіцыйнай моладзі, якая пікетавала каля ўваходу ў дадзены будынак. Мы стаялі з партрэтамі Аляксандра Баразенкі. Гэты малады чалавек быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за мірную акцыю пратэсту. У дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА №1 горада Менска. Акрамя Аляксандра ў Беларусі ёсць яшчэ як мінімум 10 чалавек, якіх можна назваць палітвязнямі.

Гэта Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў. Рабяты былі асуджаныя за тую ж акцыю прадпрымальнікаў і прысуджаныя да 2 год абмежавання волі.

Гэтым я хачу сказаць, што ў Беларусі ЁСЦЬ палітвязні! У краіне не адбываецца ніякай лібералізацыі. А для таго, каб лічыць яе пачатай, я, з боку моладзі, заклікаю да вызвалення Аляксандра Баразенкі і ПОЎНАЙ рэабілітацыі ўсіх астатніх апазіцыянераў», -- заявіла актывістка.

На форуме таксама прагучаў заклік да ўлад Беларусі расследаваць справы зніклых лідэраў апазіцыі, якія былі выкрадзеныя і забітыя ў 1999-2000 гадах, а таксама спыніць працэс знішчэння ў краіне свабоды слова.

Старшыня Менскага форума Райнэр Лінднэр з удзельнікамі акцыі салідарнасці з палітзняволенымі

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках