15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістаў зноў не акрэдытавалі на «Лістапад»

1

На міжнародны кінафэст «Лістапад», які неўзабаве пройдзе ў Менску, не акрэдытавалі журналістаў з недзяржаўных выданняў.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», распараджэнне выдаць акрэдытацыйныя карткі толькі прадстаўнікам афіцыйных медыя паступіла з Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што падобная сітуацыя паўтараецца ўжо не першы год - у 2007 годзе журналістаў з недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі таксама пазбавілі акрэдытацыі.

Традыцыя пускаць на кінафорум толькі абраных прадстаўнікоў СМІ з'явілася тады, калі міністрам культуры стаў аднакурснік Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімір Матвяйчук.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец заявіў, што адмова ў акрэдытацыі з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі.

«На мой погляд, гэта праява дыскрымінацыйнага падыходу да незалежнай прэсы, якая існуе ў нас у краіне. Адмова ў акрэдытацыі - гэтае парушэнне Канстытуцыі, дзе напісана, што прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці маюць аднолькавыя правы», - кажа Андрэй Бастунец.

Дарэчы, плануецца, што на адкрыццё кінафэсту з'явіцца Аляксандр Лукашэнка са сваім малодшым сынам Мікалаем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках