15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Баразенку замест звольненага Есьмана будзе судзіць іншы суддзя

1

Адвакат Павал Сапелка чакае, што для працэсу яго падабароннага Аляксандра Баразенкі прызначаць новага суддзю.

Нагадаем, што судзіць Баразенку за ўдзел у зімовых вулічных акцыях прадпрымальнікаў павінен быў суддзя Валеры Есьман. Яго, а таксама суддзяў Алену Ілліну і Таццяну Паўлючук на савеце па супрацьдзеянні карупцыі 13 лістапада Аляксандр Лукашэнка загадаў зняць з пасадаў.

Павал Сапелка кажа, што справу ад Есьмана маглі б перадаць суддзі Ілліной, але яна таксама патрапіла ва ўчорашні "чорны спіс":

“Будзе перададзена іншаму суддзі. Калі б Есьман быў адзін у гэтым спісе, я б сказаў — мусіць, суддзі Ілліной, якая таксама ведае гэтыя матэрыялы. Але суддзю Ілліну таксама ўключылі ў лік гэтых траіх. Таму будзе хтосьці іншы”, -- сказаў адвакат у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Ад змены суддзі адвакат чакае не столькі лаяльнасці да Баразенкі, колькі аб'ектыўнасці на працэсе.

“Нам неабходны аб'ектыўны падыход, які б засноўваўся на законе і на праве. У тым ліку на праве міжнародных пагадненняў, якія даюць (пардон за таўталогію!) права кожнаму грамадзяніну свабодна выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах — я кажу аб свабодзе сходаў”, -- адзначыў юрыст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках