15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ за тры тыдні так і не вырашыў пытанне аб крэдыце Беларусі

Прадстаўнік офіса Міжнароднага валютнага фонду не канкрэтызаваў тэрміны заканчэння перамоваў аб вылучэнні Беларусі стабкрэдыта і адмовіўся каментаваць ход і тон дыскусіі.

Аб гэтым агенцтву «Интерфакс-Запад» паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве МВФ.

Місія МВФ прыляцела ў Менск 27 кастрычніка для абмеркавання з уладамі Беларусі пытання аб даванні крэдыту stand-by.

Місія, якую ўзначальвае сталы прадстаўнік МВФ у Расеі Невэн Матэс, планавала скончыць працу ў Менску да 6 лістапада. Аднак гэтага не адбылося, і да працы місіі 8 лістапада далучыўся намеснік дырэктара Еўрапейскага дэпартамента МВФ Юха Кахканен.

Як паведамлялася раней, урад і Нацыянальны банк Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка звярнуліся ў МВФ з просьбай аб даванні рэзервовага крэдыту на $2 млрд, матывуючы гэта неабходнасцю стварэння «падушкі бяспекі» для нацыянальнай эканомікі ва ўмовах міжнароднага фінансава- эканамічнага крызісу, які працягваецца.

30 кастрычніка намеснік старшыні ўпраўлення Нацыянальнага банка Васіль Мацюшэўскі заявіў, што атрыманне крэдыту МВФ некрытычнае для Беларусі. «Мы не спяшаемся, таму што для нас гэтае фінансаванне не з'яўляецца крытычным», - сказаў В.Мацюшэўскі, каментуючы ход перамоваў з МВФ.

Сёння Расея і Беларусь заключылі ў Маскве дамову аб даванні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $2 млрд у 2008-2009 гадах. Першы транш крэдыту ў памеры $1 млрд будзе дадзены Беларусі ў найбліжэйшыя дні, другі транш яшчэ на $1 млрд будзе дадзены пазней, і адносна яго будзе падпісанае асобнае пагадненне. Яно павінна быць падпісанае ў тэрмін да 28 лютага 2009 года.

У адпаведнасці з умовамі дамовы, крэдыт падаецца на 15 гадоў з 5-гадовай адтэрміноўкай па асноўным абавязку па стаўцы LIBOR+3% у адрозненні ад вылучанага ў канцы 2007 года стабкрэдыта на $1,5 млрд пад LIBOR+0,75%.

За перыяд супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ дзве траншы крэдыту па праграме сістэмных трансфармацыяў у жніўні 1993 года ($98 млн) і ў лютым 1995 года ($101,7 млн) і адну траншу крэдыту stand-by у верасні 1995 года ($101,7 млн).

У далейшым фонд спыніў вылучэнне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду.

У пачатку 2004 года ўрад і Нацбанк краіны заявілі аб спыненні шматгадовых перамоваў з МВФ па прыцягненні рэзервовых крэдытаў. У цяперашні час Беларусь не мае абавязкаў па раней прыцягнутым крэдытам МВФ. Апошні плацёж па крэдытах МВФ быў праведзены 1 лютага 2005 года.

Беларусь стала чальцом МВФ у 1992 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках