15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дазволілі бязвізавы ўезд грамадзянам яшчэ сямі краін

1

З 17 лістапада права на бязвізавы ўезд у ЗША атрымліваюць жыхары шасці дзяржаў Еўразвяза - Венгрыі, Латвіі, Літвы, Славакіі, Чэхіі і Эстоніі – а таксама Паўднёвай Карэі.

Як паведамляе AFP, грамадзяне гэтых краін змогуць без візы наведваць ЗША з турыстычнымі або справавымі мэтамі. Для працы або вучобы ў Амерыцы ім усё роўна прыйдзецца атрымліваць візы.

Таксама ЗША вядуць перамовы з краінамі ЕЗ, з якімі ў іх яшчэ не складзеныя бязвізавыя дамовы: з Балгарыяй, Грэцыяй, Кіпрам, Мальтай, Польшчай і Румыніяй. Чакаецца, што бязвізавы рэжым з імі можа быць усталяваны яшчэ да 20 студзеня, калі абраны амерыканскі прэзідэнт Барак Абама ўступіць у пасаду.

Зрэшты, амерыканскі чыноўнік заявіў, што грамадзяне не ўсіх гэтых краін змогуць пачаць уязджаць у Амерыку, пачынаючы з гэтага года. Па ягоных словах, справа ў тым, што ў некаторых з іх узровень адмоў у візах вышэй за дзесяць адсоткаў. Якія краіны маюцца на ўвазе, чыноўнік не паведаміў.

З 12 студзеня 2009 года грамадзянам, што маюць права на бязвізавы ўезд у Штаты, прыйдзецца атрымліваць дазвол на свае паездкі, запаўняючы ў інтэрнэце анкету электроннай сістэмы ESTA. Звесткі, якія ім прыйдзецца падаваць аб сабе, аналагічныя дадзеным, што ўносяцца ў міграцыйную карту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках