15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі арыштавалі беларускага чыноўніка

5

Абвешчанага ў міжнародны вышук былога генеральнага дырэктара маскоўскага прадстаўніцтва Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната Антона Камара затрымалі ў Гішпаніі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс- Запад" у прэс-службе упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці.

"А.Камар, які пасля ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы і арышту яго бацькі Міхаіла Камара - былога гендырэктара Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, схаваўся, затрыманы ў Гішпаніі", паведамілі ў УКДБ. Там ўдакладнілі, што "у Гішпанію беларускі бок накіраваў дакументы для экстрадыцыі затрыманага".

Крымінальная справа ў дачыненні да А.Камара за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове ў адмыслова буйным памеры, была ўзбуджаная ў сакавіку бягучага года, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Падчас расследавання было выяўлена, што "бацька і сын Камары, уступіўшы ў змову з іншымі нявызначанымі следствам асобамі, на працягу 2006 - 2008 гадоў выкрадалі грашовыя сродкі", паведамілі ў УКДБ.

"Крадзяжы ажыццяўляліся шляхам заключэння фіктыўных дамоваў. Вызначана, што з некалькімі расейскімі фірмамі былі заключаныя дамовы на аказанне прадстаўніцтву Рагачоўскага МКК рэкламных паслугаў. Грошы за нібыта аказаныя паслугі пералічваліся на рахункі гэтых фірмаў, потым здымаліся наяўнасцю і паступалі ў распараджэнне чальцоў злачыннай групы", адзначылі суразмоўцы агенцтва.

"Па версіі следства, такім чынам былі выкрадзеныя Br 8 млрд", удакладнілі ва ўпраленні.

Крымінальная справа ў дачыненні да былога гендырэктара Рагачоўскага МКК М.Камара будзе накіраваная ў хуткім часе ў суд, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках