15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску немагчыма легалізаваць спадарожнікавую антэну

5

Афіцыйная інструкцыя для ўсталёўкі ў Беларусі спадарожнікавых антэн так і не з'явілася. Але, аказваецца, сакрэтна яна існуе. Напрыклад, з пачатку года ў Першамайскім раёне Менска не ўсталявалі ні адной антэны.

Да 2012 года ў Беларусі абяцаюць падключыць лічбавае ТБ і адмовіцца ад аналагавага вяшчання. Шматлікія менчукі не хочуць чакаць так доўга і ўжо цяпер пераходзяць на спадарожнікавае ТБ. Але гарадскія ўлады абвясцілі талеркам вайну яшчэ летась: нібыта яны псуюць архітэктурнае аблічча горада. Абяцалі распрацаваць працэдуру легалізавання антэн і для тых, хто толькі збіраецца імі абзавесціся, і для тых, хто карыстаецца імі ўжо даўно. Бо самавольна ўсталяваныя антэны могуць прымусіць зняць праз суд.

Афіцыйнай інструкцыі так і не з'явілася. Але, аказваецца, сакрэтна яна існуе! На прыёме з нагоды ўсталёўкі антэны ў адміністрацыі Першамайскага раёна Менска чытачу газеты «Комсомольская правда в Беларуси» ўручылі раздрукоўку з пакрокавымі рэкамендацыямі.

- Я паспрабаваў легальна ўсталяваць антэну. Прынёс заяву ў ЖЭС, як і раіць інструкцыя, - распавёў Яўген Сярэбраны. - Яе не прынялі, таму што няма праекту ўсталёўкі антэны. Але ж без дазволу ўлад за яго ніхто не бярэцца! Я папрасіў галоўнага архітэктара раёна параіць мне праектную арганізацыю з патрэбнай ліцэнзіяй. «Купіце газету «Из рук в руки», - адказалі мне. Я абтэлефанаваў некалькі прыватных і дзяржаўных арганізацый, усюды нада мной толькі пасмяяліся. Які праект - чатыры балта і кранштэйн!

Яўген Сярэбраны прайшоў па ўсіх інстанцыях: ЖЭС, ЖРЭА, аддзел архітэктуры Першамайскага раёна… «Вокны вашага дома выходзяць на праспект Незалежнасці, - сказалі яму ў неафіцыйнай гутарцы, - ставіць антэну вам ніхто не дазволіць». І адправілі за дазволам ізноў у ЖЭС.

З пачатку года ў Першамайскім раёне Менска не ўсталявалі ні адной антэны.

Ніякай статыстыкі па ўсталяванні і зняцці антэн у камітэце архітэктуры не вядуць.

- Да нас з пачатку года звярталіся, - растлумачылі нам у аддзеле перапланіровак ЖРЭА Першамайскага раёна. - І пачуўшы, колькі ўзгадненняў трэба ўзяць, сыходзілі шукаць арганізацыю, у якой ёсць ліцэнзія на праектаванне ўсталявання спадарожнікавай антэны. З праектам усталявання да нас так ніхто і не прыйшоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках