15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША перадала Зельцэру ў турму лекі

2

19 лістапада прадстаўнікі амбасады ЗША змаглі наведаць амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў калоніі № 15 Магілёва, і перадаць неабходныя яму лекі.

Упершыню амерыканскім дыпламатам дазволілі сустрэцца з турэмнай лекаркай, якая адказвае за здароўе Э.Зельцэра. Яна падцвердзіла, што ў асуджанага высокі артэрыяльны ціск і выказала свой пункт гледжання на стан яго здароўя, паведамілі БелаПАН у прэс-службе амерыканскай дыпмісіі.

Э.Зельцэр, этапаваны ў калонію № 11 Магілёва для адбыцця пакарання, пасля прыбыцця быў накіраваны ў турэмны шпіталь. Прадстаўнікам амбасады ЗША ён скардзіўся на сталыя моцныя болі, нерэгулярнае атрыманне неабходных яму лекаў і вельмі высокі артэрыяльны ціск.

Дыпмісія ЗША спадзяецца атрымаць дазвол беларускіх уладаў на паўторны агляд амерыканскага грамадзяніна незалежным лекарам.

Амерыканская амбасада працягне аказваць Э.Зельцэру консульскую падтрымку і настойваць на яго вызваленні з меркаванняў гуманнасці.

Э.Зельцэр і Уладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Э.Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яго сакратарка была прысуджаная да аднаго году пазбаўлення волі. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы па гэтай справе праходзілі ў зачыненым рэжыме.

16 лістапада Функ была этапаваная ў выпраўленчую калонію ў Гомелі.

Абарона не плануе звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні, паколькі асуджаныя не прызнаюць сваю віну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках