16 лiстапада 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя спекулянты квіткамі на матч БАТЭ і «Рэала»

5

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі і падатковай інспекцыі затрымалі двух студэнтаў аднаго са сталічных універсітэтаў, якія прадавалі квіткі на футбольны матч паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім «Рэалам».

Аб гэтым агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю.

«Размясціўшы ў Інтэрнэце аб'яву аб продажы квіткоў на маючы адбыцца футбольны матч паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім «Рэалам» (у любы сектар і шэраг), маладыя людзі пачалі гандляваць квіткамі ў той жа дзень, калі яны толькі паступілі ў касы», - паведамілі ў КДК.

«Аператыўнікі, якія зацікавіліся прапановай добраахвотных распаўсюджвальнікаў, дамовіліся з імі аб сустрэчы і зарэзервавалі 8 квіткоў на футбол. Прама на ўніверсітэцкім ганку іх уручылі «пакупнікам» падчас кантрольнага закупу», - распавялі ў прэс-службе.

Квіткі студэнты прадавалі па кошце Br50 тыс. кожны пры іх намінальным кошце Br20 тыс.

Пры сабе затрыманыя мелі яшчэ 65 квіткоў на матч, паведамілі ў КДК.

У адносінах парушальнікаў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 12.7 («незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць») КААП Беларусі, які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь, паведамілі ў прэс-службе КДК.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках