15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Казыра вярнулася ў Беларусь з ЗША

23

16-гадовая беларуска Таццяна Казыра вярнулася на радзіму. Па звестках БелаПАН, яна прыляцела з ЗША 23 лістапада.

Як паведамлялася раней, дзевяць гадоў запар Т.Казыра выязджала ў ЗША на аздараўленне па чарнобыльскай праграме, кожны раз яе прымала сям'я Запата. 5 жніўня гэтага года Таня павінная была выляцець з Сан-Францыска ў Менск разам з групай беларускіх дзяцей, але да прызначанага часу не прыбыла ў аэрапорт. Пазней стала вядома, што дзяўчына падала ў іміграцыйную службу дакументы для падаўжэння гасцявой візы і застаецца ў ЗША, каб дачакацца рашэння ўлад. У ЗША быў камандзіраваны супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Шыдлоўскі, які некалькі разоў сустракаўся з Т.Казыра, але тая адхіліла прапанову вярнуцца на радзіму.

Варта адзначыць, што з-за дадзенага інцыдэнту Беларусь прыпыніла праграмы аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой. 13 кастрычніка прэзідэнт Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога беларускія арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь склала міжнародныя дамовы, якія прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыі бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей на аздараўленні ў дадзенай краіне і іх своечасовае вяртанне.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках