15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ пакуль не дае крэдыт Беларусі. Перамовы працягнуцца ў снежні

17

Улады Беларусі працягнуць кансультацыі з Міжнародным валютным фондам па пытанні вылучэння стабкрэдыта ў снежні гэтага года.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі (НББ).

"Паспяхова скончыўся першы этап працы ўрада і Нацыянальнага банка з місіяй МВФ, якая знаходзілася ў Менску з канца кастрычніка 2008 года, над дамовай аб прадастаўленні нашай краіне крэдыту ў памеры 2 млрд даляраў ЗША", - сказана ў паведамленні.

"Працяг абмеркавання пытанняў, што маюць тэхнічны характар, чакаецца ўжо ў снежні бягучага года падчас наступнага візіту місіі МВФ у Беларусь", - адзначаюць у НББ.

Пасля ўзгаднення "усіх тэхнічных пытанняў", адпаведны пакет дакументаў будзе прадстаўлены Выканаўчаму савету МВФ для канчатковага сцвярджэння.

У НББ тлумачаць, што Беларусь "звярнулася за атрыманнем гэтага крэдыту ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу".

Як паведамлялася, місія МВФ па пытанні вылучэння Беларусі стабкрэдыта працавала ў Менску з 27 кастрычніка і пакінула Беларусь 22 лістапада.

Нагадаем, што нядаўна стала вядома аб адной з умоваў, выстаўленых МВФ беларускім уладам. Прадстаўнікі МВФ лічаць, што Беларусь павінная на 20 адсоткаў панізіць курс беларускага рубля. Беларускія перагаворшчыкі не згаджаліся. Таму перамовы, якія павінны былі скончыцца яшчэ 6 лістапада, доўжыліся на два тыдні даўжэй.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках