15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскай калоніі амерыканец Зэльцэр ужо не ўстае з ложка

7

Як сцвярджае адвакат, стан здароўя асуджанага амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра— «вельмі дрэнны».

"Зэльцэр скардзіцца на болі ў нагах, спіне і падвышаны ціск. Ягоны стан не дазваляе яму паднімацца на ногі раней за 14 гадзін", — заявіў БелаПАН адвакат Зміцер Гарачка.

Па ягоных словах, у цяперашні час абарона працуе над магчымасцю паўторнага агляду Эмануіла Зэльцэра незалежным доктарам. І на падставе справаздачы пасля гэтага агляду З.Гарачка мае намер дамагацца ўмоўна-датэрміновага вызвалення амерыканскага грамадзяніна па стане здароўя.

Адвакат наведаў свайго падабароннага, які знаходзіцца ў лякарні выпраўленчай установы № 11 у Магілёве, 21 лістапада.

Нагадаем, 19 лістапада ў Эмануіла Зэльцэра пабывалі прадстаўнікі амерыканскай амбасады. Упершыню дыпламатам дазволілі сустрэцца з урачом, які адказвае за здароўе падданага ЗША. Па словах урача турэмнай лякарні, стан здароўя Э.Зэльцэра — здавальняючы.

11 жніўня 2008 года Э.Зэльцэр Менскім гарадскім судом быў прысуджаны да 3 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Разам з ім да 1 года пазбаўлення волі была прысуджаная і ягоная сакратар грамадзянка Расеі Ўладлена Функ за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў.

31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

Э.Зэльцэр і Ў.Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках