15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ОБСЕ критикует новый закон о СМИ и выступает против контроля над Интернетом

Новы закон Беларусі аб сродках масавай інфармацыі, які ўступае ў сілу ў лютым будучага года, не адпавядае стандартам АБСЕ.

Аб гэтым заявіў на канферэнцыі ў Менску, прысвечанай развіццю Інтэрнэта ў Беларусі, кіраўнік Офіса АБСЕ у Менску Ханс-Йохен Шміт, цытуючы меркаванне ўпаўнаважанага АБСЕ па свабодзе СМІ Міклоша Харашці, перадае «Інтэрфакс».

«Офіс АБСЕ па свабодзе СМІ выказаў пэўную крытыку ў адносінах заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, якое ўступіць у сілу ў лютым. Гэты закон не адпавядае стандартам АБСЕ, па меркаванні ўпаўнаважанага. У прыватнасці, што датычыцца пытанняў рэгістрацыі СМІ», - растлумачыў Х.-Й.Шміт.

АБСЕ таксама лічыць, што ў Інтэрнэце павінен быць плюралізм і свабодная плынь інфармацыі, заявіў дырэктар офіса АБСЕ па свабодзе СМІ Роланд Блес.

«Нашае пасланне відавочнае - не рэгулюйце Інтэрнэт», - заявіў Р.Блес.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што дыскусія аб рэгуляванні Інтэрнэта часцяком вядзецца ў кантэксце закона «Аб СМІ».

«І гэта маленькая частка Інтэрнэта, большасць Інтэрнэта - гэта не СМІ. Ёсць камерцыйная інфармацыйная складнік, бібліятэка, замова квіткоў, пакупкі ў электронных крамах», - адзначыў дырэктар офіса АБСЕ па свабодзе СМІ.

Па ягоным меркаванні, спробы рэгуляваць Інтэрнэт у цэлым могуць прывесці да эканамічных праблем.

Што датычыцца крымінальнага зместу Інтэрнэта, Р.Блес перакананы, што не трэба ніякіх дадатковых законаў для барацьбы з супрацьпраўнымі дзеяннямі.

«Нам не трэба ніякага дадатковага заканадаўства асобна па Інтэрнэце, бо ўсё гэта змяшчаецца ў іншых законах. У іх прадугледжанае пакаранне за заклікі да гвалту, тэрарызму, за ксенафобію, махлярства і гэтак далей. Не трэба пытацца, дзе гэта напісана - у кнізе, на сцяне або ў Інтэрнэце», - сказаў Р.Блес.

Ён таксама выказаў меркаванне, што вельмі важна, каб Інтэрнэт-СМІ, у прыватнасці пошукавыя рэсурсы, не неслі адказнасці за знойдзеную імі інфармацыю са злачынным утрыманнем.

«Адказваць павінныя там, дзе загружаецца гэтая інфармацыя, а не там, дзе яна выгружаецца», - дадаў ён.

Дарэчы, у Беларусі кошт інтэрнэт-паслуг значна вышэйшы, чым у шматлікіх іншых краінах. Па адзнацы экспертаў, тарыфы на паслугі Інтэрнэта ў Беларусі ў 30 раоўз вышэй, чым ва Ўкраіне, і ў 20 разоў вышэй, чым у Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках