31 снежня 2024, aўторак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ-«Рэал»: беларусы аказаліся сур'ёзнымі супернікамі (Фота, відэа)

5

Барысаўскі БАТЭ падчас матчу групавога турніру Лігі чэмпіёнаў з мінімальным лікам саступіў мадрыдскаму «Рэалу» - 0:1.

Мяч на 7-й хвіліне забіў нападаючы іспанскага клуба Рауль.

БАТЭ — Вярэмка, Ліхтаровіч (капітан) (Скавыш, 70), Сасноўскі, Валодзька (Сівакоў, 65), Блізнюк, Крывец, Хагуш, Радзівонаў, Стасевіч (Няхайчык, 46), Казанцаў, Юрэвіч.

"Рэал" — Касільяс, Пепе, Серхіа Рамас, Рауль (капітан) (Хаві Гарсіа, 86), Гаго, Савіола (Альберта Буэна, 89), Снэйдэр, Гуці (ван дэр Ваарт, 79), Дрэнтэ, Хайнцэ, Мігель Торэс.

Папярэджанні атрымалі Хайнцэ (9), Сасноўскі (23), Мігель Торэс (43), Блізнюк (75), Хагуш (89).

Статыстыка матчу (падлік УЕФА): удары па браме — 8:15, з іх у створ брамы — 1:6, углавыя — 6:7, фалы — 24:20, афсайды — 2:1, валоданне мячом (у адсотках) — 51:49.

Матч прайшоў пры аншлагу. З-за халоднага надвор'я 34 тыс. гледачоў правялі на нагах усе 90 хвілін.

17 верасня ў Мадрыдзе "Рэал" перамог БАТЭ з лікам 2:0 (Серхіа Рамас, 11, Ван Ністэлрой, 57).

У іншым матчы групы Н, які прайшоў у аўторак у Санкт-Пецярбургу, мясцовы "Зеніт" згуляў унічыю 0:0 з турынскім "Ювентусам".

Становішча каманд: "Ювентус" — 11 ачкоў, "Рэал" — 9, "Зеніт" — 5, БАТЭ — 2. Барысаўчане страцілі шанец заняць трэцяе месца, якое дае права выступіць у Кубку ЎЕФА (БАТЭ можа дагнаць "Зеніт" па ачках, але саступіць яму па асабістых сустрэчах — 1:1, 0:2). У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў датэрмінова выйшлі "Ювентус" і "Рэал".

Заключную гульню групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе 10 снежня ў Турыне супраць "Ювентуса". Першая сустрэча гэтых супернікаў у Менску завяршылася ўнічыю 2:2 (Крывец, 17, Стасевіч, 23 — Яквінта, 29, 45+3). У другім матчы "Рэал" прыме "Зеніт".

Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ:

— Ёсць некаторае расчараванне вынікам. Зрэшты, калі б паўгады таму мне сказалі, што буду незадаволены мінімальнай паразай ад "Рэала", я бы не паверыў. Хачу падзякаваць заўзятарам, якія ў такое халоднае надвор'е прыйшлі падтрымаць нас.

У першым тайме прапусцілі хуткі гол, прыйшлося ісці ва-банк, выпусцілі трох нападаючых, але адыграцца не атрымалася. Нам не хапала камбінацыйнай гульні, рэалізацыі момантаў і стандартаў.

29 лістапада каманда адпраўляецца на 10-дзённы збор у Італію. Падчас падрыхтовак да заключнага спаборніцтва з "Ювентусам" у нас запланаваны спарынг з камандай з адной з найнізкіх італьянскіх ліг.

Бернд Шустэр, галоўны трэнер "Рэала":

— Напярэдадні гульні супраць нас было нямала фактараў, аднак нам атрымалася перамагчы. Да таго ж і "Ювентус" дапамог з выхадам у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Апошняя гульня з "Зенітам" адбудзецца як раз у той час, калі ў нас маюцца быць важныя матчы нацыянальнага чэмпіянату з "Севільяй" і "Барселонай". Зараз мы можам засяродзіцца на гэтых гульнях.

Што да менскага матчу, з-за прахалоднага надвор'я мы пачалі размінку раней звычайнага. Гэта замела эфект і нам атрымалася забіць хуткі гол. Разам з тым мы захавалі браму ў недатыкальнасці. Хлопцы добра прэсінгавалі суперніка, пачыналі абарону далёка ад брамы, добра кантралявалі мяч.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках