14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

400 сталічных чыноўнікаў могуць быць звольненыя

23

У бліжэйшы аўторак 400 сталічных чыноўікаў могуць развітацца са сваімі пасадамі. Іх віна складаецца ў тым, што яны спазніліся на працу.

Гэта выявілася падчас праверкі, якую 26 лістапада праводзіў Камітэт дзяржкантролю.

Усяго праверцы былі падвергнутыя 120 арганізацый горада Менска. І, па словах старшыні КДК Зянона Ломаця, гэта толькі пачатак маштабнай праверкі, перадае сайт Мы.

Сярод найбольш недысцыплінаваных чыноўнікаў аказаліся супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі, а таксама іх калегі з Міністэрстваў юстыцыі і спорту і турызму.

Па словах Ломаця, па кожным факце парушэння дысцыпліны будуць праведзеныя службовыя разгляды. Усе чыноўнікі, што спазняюцца без паважлівых прычын, будуць звольненыя, паабяцаў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.

"Па-іншаму жыць нельга. Вось, да прыкладу, што будзе, калі аператар машыннага даення не прыйдзе своечасова да даення? Або працоўны не прыйдзе да станка?" - заявіў кіраўнік КДК у эфіры Першага канала.

Па ягоных словах, "чыноўнік павінен быць прыкладам дысцыплінаванасці". Таму падобныя праверкі будуць працягнутыя. Прычым, не толькі ў Менску, але і ў іншых рэгіёнах краіны. У адносінах парушальнікаў дысцыпліны будуць ужывацца "самыя жорсткія меры", дадаў Ломаць.

Больш за тое, супрацоўнікі КДК маюць намер узяцца "за турнікеты" і праверыць, ці з'яўляюцца яны надзейнай заслонай для парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.

Магчыма, што гэтыя меры па скарачэнні дзяржапарата з'яўляюцца часткай плану Сяргея Сідорскага па скарачэнні дзяржаўных выдаткаў на 5 трыльёнаў рублёў, аб якіх прэм'ер-міністр заявіў Аляксандру Лукашэнку падчас нарад па пытаннях барацьбы з карупцыяй.

"Папярэджваю губернатараў, мэра Менска і іншых кіраўнікоў ведамстваў - усё, што будзе прынятае ва ўрадзе па скарачэнні выдаткаў павіннае быць прынятае да няўхільнага выканання", - падкрэсліў тады Лукашэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках