15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты палітвязня Баразенкі расклеілі па ўсім Менску (Фота)

5

Партрэтамі палітвязня Аляксандра Баразенкі сёння былі заклееныя афішныя тумбы ў цэнтры Менска.

Такім чынам актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» маюць намер прыцягнуць увагу як уладаў Беларусі, так і простых грамадзянаў да праблемы палітвязняў у Беларусі. Апазіцыянеры патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Аляксандра Баразенкі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Паказальна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Суд над Баразенкам пачнецца 8 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках