15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не хоча ў ЕЗ

32
Лукашэнка не хоча ў ЕЗ

«Мы нават такіх задач перад сабой не ставім — каб уступіць у Еўразвяз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву «Франс Прэс».

Тэкст гэтага інтэрв'ю быў апублікаваны 27 лістапада на афіцыйным сайце дыктатара Беларусі.

"Мы нават не абмяркоўвалі падобную праблему. Можа быць, калі-небудзь гэтыя пытанні і ўстануць перад намі. Але пакуль яны не стаяць, тым больш што мы з'яўляемся ўдзельнікамі ваенна-палітычнай Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Больш за тое, мы знаходзімся ў ваенна-палітычным саюзе з Расейскай Федэрацыяй", — сказаў Лукашэнка.

Кажучы аб адносінах з Еўразвязам, беларускі кіраўнік адзначыў: "Дай Бог нам прыбраць усе эканамічныя бар'еры, якія сёння не па нашай віне ва ўзаемаадносінах з Еўрапейскім звязам існуюць". Па меркаванні кіраўніка дзяржавы, Беларусь будзе "добрым эканамічным партнёрам" для ЕЗ.

У той жа час, падкрэсліў Лукашэнка, калі б сёння ішла гаворка аб уступленні Беларусі ў ЕЗ, то краіна была б "самай падрыхтаванай" да гэтага ў параўнанні з іншымі краінамі. "У нас няма праблем з дэфіцытам бюджэту. У нас тут парадак. Мы не ствараем і нікому не стваралі праблемы. Гэта значыць, што мы спакойная, мірная еўрапейская краіна, якая існуе ў інтэрасах Еўразвяза", — сказаў ён.

Беларускі кіраўнік таксама адзначыў, што Беларусь падзяляе расейскія асцярогі з нагоды пашырэння НАТА. "Мы разумеем, што няма неабходнасці ў пашырэнні НАТА. Мы — бліжэй да натаўскіх войскаў, чым Расея, мы непасрэдна мяжуем з краінамі, якія ўваходзяць у НАТА", — сказаў ён.

Лукашэнка прапанаваў не пашыраць НАТА, а падумаць аб тым, як "дэмантаваць тую мілітарысцкую машыну, якая сёння і ў нас, і ў вас".

У адрозненні ад дыктатара Лукашэнкі большасць лідэраў беларускай апазіцыі адназначна выступаюць за тое, каб Беларусь стала сябрам Еўрапейскага Звяза.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках