14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм’ер Беларусі: МВФ ня будзе нам дыктаваць свае ўмовы!

32

Гучныя заявы аб перамовах з Міжнародным валютным фондам наконт атрыманьня крэдыту зрабіў 28 лістапада на паседжаньні абедзвух палат «нацыянальнага сходу» віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

Чыноўнік сьцьвярджае, што перамовы з МВФ наконт атрыманьня крэдыту працягваюцца, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы робім тое, што патрэбна для інтарэсаў нашай краіны. Калі гэта супадае з пазыцыяй экспэртаў МВФ, гэта добра. Але дыктаваць нам што-небудзь і прымушаць рабіць тое, што не адпавядае інтарэсам нашай краіны, мы не дазволім», - заявіў віцэ-прэм’ер.

Як паведамлялася раней, урад і Нацыянальны банк Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка звярнуліся ў МВФ з просьбай аб даванні рэзервовага крэдыту на $2 млрд, матывуючы гэта неабходнасцю стварэння «падушкі бяспекі» для нацыянальнай эканомікі ва ўмовах міжнароднага фінансава- эканамічнага крызісу, які працягваецца.

Таксама Расея і Беларусь падпісалі дамову аб даванні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $2 млрд у 2008-2009 гадах. Першы транш крэдыту ў памеры $1 млрд Беларусі ўжо выдадзены.

Хай Масква зьніжае цану на газ!

Адказваючы на пытаньні журналістаў пра пэрспэктывы падпісаньня дамовы наконт кошту расейскага газу, Кабякоў зазначыў, што цяпер цэны на нафту і газ у сьвеце ўпалі, і таму ўрад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй аб цане паставак газу ў 2009 годзе.

«Прадмет для перамоў па газе цяпер ёсьць. Беларускі бок ініцыюе гэтыя перамовы, і разьлічвае, што мы прыйдзем да згоды», - цытуе А.Кабякова «Інтэрфакс»

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што вялікую частку году «ацэнка цэнаў на газ імкліва расла з улікам росту цэнаў на нафту, але цяпер цэны на нафту ўпалі, і ёсьць прадмет для перамоваў».

Нагадаем, Расея зніжае з 1 снежня экспартную пошліну на нафту амаль на 100 даляраў. Стаўка паменшыцца з цяперашніх 287,3 даляра за тону нафты да 192,1 даляра за тону.

У адпаведнасці з беларуска-расейскімі дамоўленасцямі, пошліна на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, ў цяперашнім годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,335. Такім чынам, з 1 снежня яна складзе для Беларусі 64,4 даляра.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках