16 лiстапада 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні прадпрымальнікі рыхтуюць акцыі пратэсту

7

Улёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесьці 10 снежня аднадзённы страйк, а 15-га - далучыцца да маршу прадпрымальнікаў у Менску, з’явіліся на гарадзенскіх рынках.

Ініцыятарам акцыі выступае арганізацыя «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва», перадае «Радыё Рацыя».

Тэкст улёткі нагадвае гарадзенскім прадпрымальнікам аб зменах у заканадаўстве, паводле якіх з 1 студзеня 2009 года малы бізнэс можа апынуцца пад пагрозай знішчэння.

У звароце арганізацыі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» гаворыцца аб тым, што захады ўлады з’яўляюцца падставай да радыкальных дзеянняў з боку прадпрымальнікаў - такіх, прыкладам, як страйкі, пікеты і перамовы.

На думку гарадзенскага бізнэсоўца Сяргея Байрамава, улады павінны станоўча вырашыць сітуацыю,у супрацьлеглым выпадку прадпрымальнікі не выключаюць правядзення мітынгаў супраць пагаршэння свайго прававога становішча.

«Пакуль мы яшчэ спадзяемся на тое,што ўлады прыслухаюцца да прапановаў прадпрымальнікаў. Цяжка сказаць,што будзе пасля новага года, але працаваць з стратамі не збіраецца ні адзін бізнэсовец - гэта я магу сказаць дакладна. Не выключана,што дзеля адстойвання сваіх правоў мы выйдзем на стыхійныя акцыі пратэсту», - кажа Сяргей Байрамаў.

Праўладны прафсаюз прадпрымальнікаў «Садружнасьць», да якога належыць частка дробных гарадзенскіх бізнэсоўцаў, пакуль ніякіх захадаў па адстойванні правоў сваіх сяброў не прымае.Кіраўніцтва арганізацыі не разглядае арганізацыю і правядзенне акцый пратэсту як спосаб адстойвання інтарэсаў прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках