15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не ўключаць ва Усходняе партнэрства без дэмакратычных рэформаў

1

Эўразьвяз адзначае: у краіне не павінна быць палітвязьняў, улады абавязаныя прытрымлівацца свабоды слова і сходаў.

3 сьнежня Эўрапейская камісія мае прадставіць адмысловы пакет у справе Усходняга партнэрства. Учора ў Варшаве камісар Эўразьвязу ў справах зьнешняй палітыкі Бэніта Фэрэра-Вальднэр упершыню больш падрабязна прадставіла дэталі пакету, паведаміла “Радыё Свабода”.

Паводле спадарыні Вальднэр, галоўныя элемэнты, на якія будзе абапірацца Усходняе партнэрства Эўразьвязу, гэта:

- Моцныя палітычныя сувязі праз адмысловыя партнэрскія дамовы – найперш з Украінай, паступова і з іншымі краінамі.

- Доступ да рынку і свабодны гандаль, а ў будучыні – пасьля далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі – паглыбленая зона вольнага гандлю з мэтаю збудаваць суседзкую гаспадарчую супольнасьць.

- Візавыя ільготы, а ў даўжэйшай пэрспэктыве – бязьвізавы рух.

- Супольная энэргетычная бясьпека.

Межы шматбаковага супрацоўніцтва будуць вызначаныя ў часе саміту краінаў-сябраў ЭЗ і краінаў, далучаных да палітыкі Ўсходняга партнэрства ўвесну наступнага году.

“З нашага боку мы б хацелі прадставіць максымальна добрую прапанову, якая б прынесла карысьць краінам, да якіх гэтая прапанова скіраваная”, - адзначыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Гаворачы ў Варшаве пра тое, наколькі рэальныя шансы Беларусі далучыцца да палітыкі Эўрапейскага суседзтва, спадарыня Вальднэр заявіла:

“Калі мы пабачым, што яны (беларускія ўлады) ідуць наперад, што ня будзе ў Беларусі болей палітычных вязьняў, працэдура рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і СМІ спросьціцца, тады трэба будзе сказаць: добра, запрашаем вас далучыцца да Эўрапейскай палітыкі суседзтва”, -- заявіла камісар ЭЗ.

Нягледзячы на тое, што ўжо 3 снежня Еўракамісія павінна надаць Усходняму партнёрству афіцыйны статут і зрабіць прапановы аб фарміраванні гэтай палітыкі, Беларусь у яе ўваходзіць умоўна. Формула Усходняга партнёрства выглядае як 27+5(6): краіны Еўразвяза і пяць постсавецкіх дзяржаваў: Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна. Беларусь пакуль у дужках.

Пра што б ні заводзілі гутарку прадстаўнікі Брусэля, краінаў Еўразвяза з беларускімі ўладамі, усё ўпіраецца ў прагрэс у галіне дэмакратызацыі да сярэдзіны красавіка. Менавіта да таго часу часткова прыпыненыя візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках