14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадафі разбіў свой шацёр у рэзідэнцыі Лукашэнкі «Заслаўль» (Фота)

15

Лідэр лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, разбіў свой шацёр на тэрыторыі адной з дзяржаўных рэзідэнцый — «Заслаўль».

Аб гэтым «Салідарнасці» паведаміў Павел Лёгкі, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама суразмоўца распавёў аб планах Кадафі і Лукашэнкі на 3 лістапада.

— Адбудзецца сустрэча двух лідэраў у вузкім коле, потым — у пашыраным. Чакаецца падпісанне двухбаковых дамоваў. А увечары кіраўнік Беларусі зладзіць ў гонар візіту Муамара Кадафі афіцыйны прыём па адрасе Фрунзе, 15 (адна з рэзідэнцый Лукашэнкі), — падагульніў Павел Лёгкі.

Нагадаем, 1 лістапада лідэр лівійскай рэвалюцыі прыняў у сваім бедуінскім намёце, размешчаным на час візіту ў Расею ў Тайніцкім парку Крамля, прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна і французскай спявачку Мірэй Мацье (на фота).

Аб тым, каго ён плануе запрасіць у свой шацёр у “Заслаўлі”, не паведамляецца.

Кіраўнік Вялікай лівійскай рэвалюцыі Муамар Кадафі прыбыў 2 лістапада ў Менск з афіцыйным візітам. Гэта ягоны першы прыезд у Беларусь. Учора ў Нацыянальным аэрапарту Менск яго асабіста сустрэў Аляксандр Лукашэнка.

Кадафі будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 2-4 лістапада. Праграмай ягонага знаходжання запланаванае таксама наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ускладанне вянка да манумента Перамогі ў Менску.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках