15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС пачаў «паляванне» на «валютчыкаў»: ужо затрыманыя 11 чалавек

9

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рапартуе аб затрыманнях «валютчыкаў» і канфіскацыі ў іх еўра і даляраў.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, супрацоўнікі міліцыі актывізавалі працу па выяўленні і спыненні дзейнасці асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, што актывізаваліся ва ўмовах узніклага ў краіне падвышанага попыту на наяўныя даляры ЗША.

За мінулыя выходныя супрацоўнікамі службы па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў ажыццяўленні валютных аперацый. Канфіскавана 750 еўра, 18 тыс. даляраў ЗША, 11 тыс. расейскіх рублёў і 40 млн. беларускіх рублёў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў пацвердзіў на брыфінгу выпадкі з'яўлення ў Беларусі «чорных валютчыкаў».

«Я пацвярджаю, што ў апошні час у Беларусі ізноў з'явіліся ўжо забытыя намі так званыя «чорныя валютчыкі». У сувязі з гэтым, працаўнікам міліцыі прыйдзецца аднаўляць навыкі барацьбы з гэтым злом», - сказаў У.Навумаў.

Кіраўнік МУС лічыць непатрэбным узмацняць жорсткасць пакарання за незаконныя валютныя аперацыі. «Мы будзем арыентавацца на затрыманні «валютчыкаў» на месцы разам з ўсімі сродкамі, якія ў іх будуць на руках. Па нашых законах яны падлягаюць канфіскацыі», - адзначыў Навумаў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтру Хартыі’97, каля абменных пунктаў філіялаў розных беларускіх банкаў у Менску з'явіліся маладыя людзі, якія прапаноўвалі амерыканскую валюту па кошце ад 2.300 да 2 400 рублёў.

Праблемы з продажам валюты ЗША сёння ёсць ва ўсіх беларускіх банкаў. Насельніцтва, не давяраючы беларускаму рублю ва ўмовах фінансавага крызісу, кінулася скупляць даляры ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках