15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабарончыя матэрыялы вырашылі не прызнаваць «экстрымісцкімі»

3

Грамадзянская справа «Агляду-хронікі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 у годзе», які быў празнаным экстрымісцкім, «пакінута без разгляду».

Гэта адна з грамадзянскіх справаў, якія былі ўзбуджанымі на падставе заявы начальніка УКДБ па Гарадзенскай вобласці Ігарам Сяргеенкам аб прызнанні экстрэмісцкімі шэрагу матэрыялаў, перададзеных у КДБ гарадзенскімі мытнікамі.

Сакратар суда Кастрычніцкага раёна не патлумачыла, па якой прычыне было прынятае такое рашэньне, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што на «экстрэмізм» падазраюцца: нумар газеты беларускіх палякаў «Glos znad Niemna na uchodzstwie», «Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе», аўдыёзапісы з Польскага радыё, «Асновы стратэгіі АДС» і «Праект рэзалюцыі Кангрэсу дэмакратычных сіл», бюлетэнь «Свабодная думка», кнігі «Лісты з лесу» Севярынца, а таксама некаторыя іншыя матэрыялы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках