15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакае дэвальвацыя рубля?

30

З’явілася інфармацыя, што Нацбанк мае намер ажыцьцявіць разавую значную дэвальвацыю беларускага рубля.

У сталічных банках гавораць, што магчымасьці далейшага ўтрыманьня курсу вычэрпваюцца, і нават мільярдны крэдыт з Расеі ўжо не ратуе.

У прэс-службе Нацбанку “Нашай Ніве” гэтую інфармацыю не пацьвердзілі: «Ніякага абвалу ня будзе. Гэта ні чым не падмацаваныя чуткі. Сытуацыя не выходзіць за рамкі прагнозных паказчыкаў. Дэвальвацыя рубля ў нязначных памерах адбываецца штодня, але пра сур’ёзны памер гаворка не вядзецца».

Можна меркаваць, што стабільнасьць рубля залежыць ад выніку перамоваў з МВФ, у якога беларускае кіраўніцтва папрасіла 2 мільярды даляраў.

Сярэднетэрміновыя прагнозы разьвіцьця беларускай гаспадаркі пэсымістычныя. На круглым стале эканамістаў, арганізаваным 5 лістапада Партыяй БНФ, гаварылі пра магчымы рост дэфіцыту замежнагандлёвага балянсу ў наступным годзе да 6 млрд даляраў, падзеньне вытворчасьці ў мэталюргіі, аўтапраме і харчовай прамысловасьці, і дэвальвацыю рубля да 50%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках