15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спынілі крымінальныя справы супраць дэмакратычных актывістаў Карэтнікава і Шарамета

1

Былы лідэр «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў 21 лістапада атрымаў ліст з генэральнай пракуратуры, дзе паведамлялася, што супраць яго спыненая крымінальная справа.

Справа была заведзена па «факце хуліганства з выкарыстаньнем выбуховай прылады 4 ліпеня».

Праз тры дні Карэтнікаву прыйшоў іншы ліст, з МУС Менгарвыканкаму, дзе адзначалася, што зь яго зьняты статус невыязнога з краіны. Таксама ў адказе фігуруе прозьвішча іншага актывіста апазыцыі - Міхаіла Шарамета, піша «Наша Ніва».

Карэтнікаў і Шарамет былі затрыманымі 16 ліпеня і былі зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар КДБ па падазрэньню ў датычнасьці да выбуху. Праз трое сутак хлопцаў адпусьцілі. Самае цікавае, што 4 ліпеня Карэтнікаў быў у Страсбурзе, пра што сьведчыць штамп у ягоным пашпарце.

«Я задаволены гэтым рашэньнем пракуратуры, але незразумела, чаму 24 лістапада памежнікі зьнялі мяне з кіеўскага цягніка, калі дакумэнты былі падпісаныя трыма днямі раней», — кажа Юрась Карэтнікаў.

Нагадаем, нядаўна на беларуска-украінскай мяжы з цягніка Кіеў–Менск беларускія памежнікі высадзілі Юрася Карэтнікава. Яму ня мелі права забараняць ехаць у Беларусь, але чакалі рашэння вышэйшага начальства бо ён уваходзіў у складзены спецслужбамі спіс асобаў, якім забаронена выязджаць з Беларусі.

Рэшту ночы дэмакратычны актывіст быў змушаным правесьці па станцыі , яму давялося таксама за свае грошы ў Гомелі набываць квіток.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках