15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі

36
Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі

Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін 1 снежня падпісаў распараджэнне аб праектаванні і будаўніцтве другой чаргі нафтаправода Балтыйская трубаправодная сістэма (БТС-2).

Распараджэнне нумар 1754-р, падпісанае расейскім прэм'ер-міністрам, вызначае парадак праектавання і будаўніцтва БТС-2 на ўчастку ад Унечы ў Бранскай вобласці да горада Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці. Чакаецца, што пасля заканчэння нафтаправод злучыць Унечу і порт Прыморск і стане альтэрнатывай трубаправоду «Дружба» пры транзіце нафты ў Еўразвяз праз Беларусь і Польшчу. Агульная працягласць БТС-2 дасягне каля 1300 кіламетраў.

Прапанова аб будаўніцтве БТС-2 была зробленая кампаніяй «Транснафта» у пачатку студзеня 2007 года, пасля рознагалоссяў паміж Расеяй і Беларуссю адносна паставак нафты. Беларускі бок увёў транзітныя пошліны на сыравіну, а Расея ў адказ перакрыла нафтаправод «Дружба», аднак пазней аднавіла транспартоўку нафты. У траўні 2007 года праект БТС-2 быў ухвалены расейскім урадам.

«Транснафта» ажыццяўляе транспартоўку 93 адсоткаў нафты, якая здабываецца ў Расеі . 78,1 адсотка кампаніі належыць дзяржаве.

Беларуская прэса адрэагавала на гэтую навіну імгненна. Газэта «Наша Ніва» надрукавала інфармацыю пад загалоўкам «Саюзу «труба».

Трэба нагадаць, што расейская газета «Коммерсант» сёння паведаміла, што запланаванае ў Маскве на 1 снежня паседжанне Вышэйшага дзяржсавета не адбудзецца.

Бакі не сышліся ў поглядах на развіццё агульнай дзяржавы і перанеслі сустрэчу на нявызначаны тэрмін. Адкладзенае і падпісанне расейска-беларускай дамовы аб аб'яднанай сістэме СПА двух краінаў, якое прызначалася на сёння.

Як заявіў А.Лукашэнка 30 кастрычніка на нарадзе па пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі, "паседжанне Вышэйшга дзяржаўнага савета "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі, якое мае быць, будзе асаблівым". "Я, як старшыня ВДС, зраблю ўсе, каб мы ўнеслі ў парадак дня істотныя пытанні, змястоўныя, якія датычаць самога галоўнага ў нашых адносінах з Расеяй. У адваротным выпадку мы Вышэйшы дзяржсавет і праводзіць не будзем", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што "усе дробныя пытанні" можна разглядаць у працоўным парадку. "А прынцыпова трэба разглядаць тыя пытанні, якія па сутнасці ўплываюць на ўзаемаадносіны паміж нашымі дзяржавамі. Такіх пытанняў нямала", — заявіў А.Лукашэнка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках