15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка: Беларусь на мяжы згубы золатавалютных рэзерваў

6

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч лічыць, што банкаўская сістэма Беларусі сёння нагадвае «бурбалку, якая можа лопнуць». Аб гэтым ён заявіў 11 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Сёння рэзервы ў нас толькі 3 млрд. даляраў. Мы 1 млрд. даляраў «з'елі» літаральна за апошні месяц», — заявіў экс-кіраўнік Нацбанка.

Па ягоным меркаванні, калі золатавалютныя запасы будуць скарачацца такімі тэмпамі, то хутка іх у краіны наогул не застанецца.

Выхад з сітуацыі, якая склалася, экс-кіраўнік Нацбанка бачыць у «павольнай дэвальвацыі» беларускай нацыянальнай валюты на 20-30% на працягу 2009 года, а таксама рашэнне праблемы дэфіцыту гандлёвага балансу.

Паводле дадзеных Нацбанка, міжнародныя рэзервныя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 снежня 2008 года склалі 3 млрд. 775 млн. даляраў ЗША, скараціўшыся за лістапад на 276,8 млн. даляраў. Аднак Нацбанк не раскрывае інфармацыю, ці ўключаны ў гэтую статыстыку 1 млрд. даляраў атрыманага ў лістападзе расейскага крэдыту. Калі ён таксама адлюстраваны ў гэтых дадзеных, то скарачэнне золатавалютных запасаў краіны складае 1 млрд. 276 млн. даляраў.

Скарачэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі адзначаецца на працягу чатырох месяцаў — на 68,1 млн. даляраў ЗША у кастрычніку, на 459,7 млн. даляраў у верасні і на 44,6 млн. даляраў у жніўні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках