15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам»: У 2009 годзе кошт на газ для Беларусі павінны скласці $240 за тысячу кубаметраў

43
«Газпрам»: У 2009 годзе кошт на газ для Беларусі павінны скласці $240 за тысячу кубаметраў

Экспартная выручка «Газпрама» у 2009 годзе знізіцца на 31,7% у сувязі з падзеннем сярэднегадовага экспартнага кошту да $280 за тысячу кубаметраў. Каб кампенсаваць страты ў кампаніі заяўляюць, што кошт газу для Беларусі павінны скласці $240 за тысячу кубаметраў.

Скарачэнне прыбытковасці "Газпрама" на 31,7%, або на $20 млрд. -- гэта неканчатковы прагноз, паколькі катыроўкі нафты які тыдзень запар балансуюць на мяжы $40 за барэль, адзначае газета «Коммерсант».

У "Газпраме" цяпер абмяркоўваюць, як кампенсаваць выпадаючыя прыбыткі ў перыяд стагнацыі эканомікі і сусветнага фінансавага крызісу. Часткова гэта можа быць зроблена за кошт пашырэння прысутнасці даччыных структур "Газпрама" на спотавых рынках Еўропы. Так, у пятніцу намстарш упраўлення манаполіі Аляксандр Мядведзеў распавёў аб планах павялічыць аб'ём продажаў Gazprom Marketing&Trading у Францыі з 500 млн кубаметраў да 3 млрд кубаметраў на год. "У сярэднетэрміновым плане павелічэнне паставак газу кране ўсе еўрапейскія краіны, куды ідзе расейскі газ, у тым ліку Італію, Аўстрыю і Балгарыю",— паабяцаў Мядведзеў. Аднак гэты артыкул прыбыткаў не зменіць баланс "Газпрама" у 2009 годзе, лічаць аналітыкі.

Яшчэ адна крыніца прыбытку — павелічэнне кошту газу для Беларусі. У 2009 годзе кошт павінныя скласці $240 за тысячу кубаметраў. Аб гэтым "Камерсанту" паведаміў менеджэр "Газпрама" са спасылкай на формулу кошту ў кантракце з "Белтрансгазам". Двухразовае падвышэнне коштаў з $118-128,9 у 2008 годзе дазволіць расейскай манаполіі зарабіць, па разліках "Камерсанта", $5,2 млрд замест $2,8 млрд сёлета пры рэалізацыі 22 млрд кубаметраў. Перамовы на вышэйшым узроўні могуць зафіксаваць ніжэйшы кошт, як гэта здаралася ва ўсе папярэднія гады. У Беларусі на мінулым тыдні называлі прымальным коштам $160 за тысячу кубаметраў. Хоць Малдова ўжо ў снежні імпартуе з Расеі газ па $280 за тысячу кубаметраў.

Зрэшты, гэтыя дзве крыніцы не дазволяць "Газпраму" кампенсаваць $20 млрд выпадаючых прыбыткаў на рынках ЕЗ. У гэтых умовах варта чакаць падвышэння коштаў на газ у РФ. У "Газпраме" разлічваюць на прырост коштаў на ўнутраным рынку ў 2009 годзе на 300 руб. за тысячу кубаметраў. Па разліках Валерыя Несцерава з "Тройкі Дыялог", пры рэалізацыі 300 млрд кубаметраў газу дадатковы прыбытак манаполіі складзе $3 млрд (па курсе 30 руб. за $1). Таму ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу і скарачэнні аб'ёмаў спажывання газу ў Расеі "Газпраму", магчыма, прыйдзецца адкарэктаваць свае інвестпланы. "Манаполія пачынае адчуваць ціск нізкіх коштаў. Яна ўжо звярнулася ва ўрад з просьбай адмяніць падаткі для рэалізацыі Ўсходняй праграмы і засваенні Штокмана",— разважае аналітык Максім Шэін з "Брокеркрэдытсервіса".

"Для паспяховай рэалізацыі Ўсходняй праграмы патрабуецца дзяржпадтрымка, каб на распрацоўку газавых радовішчаў на ўсходзе краіны быў распаўсюджаны такі жа ільготны рэжым налічэння ПЗКВ, як і для нафтавых радовішчаў",— пацвердзіў намстарш упраўлення "Газпрама" Аляксандр Ананенкаў у інтэрв'ю часопісу VIP-Premier. Раней кіраўнік Shtokman Development AG Юрый Камароў выказаў ідэю, што распрацоўку Штокманаўскага радовішча ў Баранцавым моры таксама трэба вызваліць ад ПЗКВ і ПДК на імпарт абсталявання. Ці пагадзіцца ўрад прадаставіць "Газпраму" падаткавыя вакацыі, калі манаполія забяспечвае 20% прыбытковай часткі федэральнага бюджэту, пакуль не зразумела.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках