15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Сьветлагорску не выпусьцілі два аўтобусы з прадпрымальнікамі

3

У Сьветлагорску дзяржаўтаінспэктары ня выпусьцілі ў Менск два аўтобусы, замоўленыя прадпрымальнікамі.

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў краіны Анатоль Зьмітровіч, які жыве й працуе ў Сьветлагорску:

“Аўтобус ня выехаў ні адзін, ні другі, бо ДАІ забараніла выяжджаць. Калі коратка: напалохалі людзей, якія зьбіраліся везьці прадпрымальнікаў на марш. Мы хадзілі гурбою ў міліцыю высьветляць, у чым справа. Але ніхто да нас ня выйшаў.

Тым ня менш прадпрымальнікі знайшлі выйсьце, і ўсё, хто зьбіраўся, выправіліся ў Менск. І я таксама”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках