12 лiстапада 2024, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядучыя прадпрыемствы Баранавіч спыняюцца

Кіраўніцтва баранавіцкага прадпрыемства «Торгмаш» пацвердзіла, што аб'ёмы продажу прадукцыі ў Расею знізіліся ў лістападзе ў 3 разы ў параўнанні з кастрычнікам.

У сувязі з гэтым прадпрыемства прастаяла 6 дзён, за якія людзі атрымалі няпоўныя заробкі. План выкананы на 62%, перадае «Еўрарадыё».

На заводзе аўтаматычных ліній — недахоп заявак. Звычайна ў апошнія месяцы года — пік заявак, а сёлета мінімум. Нават МАЗ і Менскі маторны завод адтэрмінавалі свае дамовы на паўгода. Тое ж самае з заводам “Атлант”, які знізіў экспартныя пастаўкі. Кіраўніцтва аўтаагрэгатнага заводу задумваецца аб перапрафіляванні вытворчасці з-за маленькай колькасці дамоваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках