29 снежня 2024, Нядзеля, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў знізілася на 20%

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у лістападзе 2008 года знізілася на 20% у параўнанні з вераснем і склала $2,439 млрд.

Зніжэнне валютнай выручкі зафіксавана ўжо на працягу чатырох апошніх месяцаў. У прыватнасці ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем яна знізілася на 7,5% і склала $3,051 млрд, у верасні ў параўнанні са жніўнем на 12,9% да $3,300 млрд, у жніўні ў параўнанні з ліпенем на 5,8% да $3,788 млрд.

За 11 месяцаў аб'ем валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў склаў $35,17 млрд, павялічыўшыся на 43,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года, паведамляе Нацбанк.

Выручка ад экспарту тавараў узрасла на 45,3% да $31,26 млрд, ад экспарту паслугаў на 26,5% да $3,4 млрд., выручка ад унутранага гандлю за валюту - на 54,2% да $0,47 млрд, іншыя паступленні павялічыліся ў 2,4 разы да $30,5 млн.

Паводле дадзеных Нацбанка, каля 37% усёй валютнай выручкі ад экспарту тавараў забяспечана за кошт паставак у дзяржавы СНД, у тым ліку 30% - ад экспарту ў Расею.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках