15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фабрыка «Світанак» пераходзіць на 4-дзённы працоўны тыдзень

2

Замест навагодніх вакацыяў працаўнікі розных жодзінскіх прадпрыемстваў атрымаюць неаплачаныя адпачынкі. А на ААТ «Світанак» рыхтуюцца да 4-дзённага працоўнага тыдня.

Кіраўніцтва швейна-трыкатажнай фабрыкі абвесціла працаўнікам, што такія змяненні ўводзяцца з Новага года, паведамляе сайт zhodzina.info. Тлумачыцца гэтая мера фінансавымі праблемамі з-за эканамічнага крызісу.

Такім чынам, з Новага года працаўнікі "Світанка" будуць губляць да 20% ад сваіх заробкаў. У дадатак да гэтага кіраўніцтва фабрыкі "прапанавала" працоўным узяць неаплачаны адпачынак за свой кошт на 3 дні перад Новым годам.

Дарэчы, на РУПП "БелАЗ" на днях працаўнікам таксама прапанавалі запоўніць формы заяваў на неаплачаны адпачынак на 2 дні перад навагоднімі святамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках