15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмены ЗША патрабуюць вызваліць з беларускай турмы Зэльцэра

2

Група ўплывовых амерыканскіх заканадаўцаў накіравала сёння ў адрас беларускага кіраўніцтва ліст з заклікам вызваліць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, што адбывае ў Беларусі трохгадовы тэрмін зняволення.

Пасланне падпісалі старшыня і некалькі ўдзельнікаў еўрапейскага падкамітэта ў камітэце палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па замежных справах, кіраўнікі Хельсінскай і праваабарончай камісій Кангрэса. Просьба аб вызваленні матываваная «меркаваннямі гуманнасці» з улікам стану здароўя Зэльцэра, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

У жніўні Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў. У канцы кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў і пакінуў у сіле гэты прысуд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках