14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гендырэктара АНТ Кісяля хочуць узяць адбіткі пальцаў

13

Учора на прэс-канферэнцыі, якую Аляксандр Лукашэнка даваў дзяржаўнымі СМІ, кіраўнік АНТ Рыгор Кісель распавёў, што яго запрасілі ў ваенкамат, каб узяць адбіткі пальцаў.

Падобна на тое, што тэлевізійнік шчыра здзіўляўся, што азначае гэтае запрашэнне, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

Трэба адзначыць, што ўчора ж здзіўляўся з нагоды неабходнасці здавання адбіткаў і незалежны журналіст Дзмітры Кармазін. Яму «адкаталі пальчыкі» у 1-м аддзяленні Цэнтральнага РАУС Гомелю.

Як патлумачылі журналісту - адбіткі ўваходзяць у камплект да апытання з нагоды выбуху ў Менску на Дзень незалежнасці 3 ліпеня.

- У прыватнасці, следчы сказаў, што яму непрыемна праводзіць апытанні і дактыласкапію, але гэта неабходна. Паводле яго словаў, ёсць загад міністра Уладзіміра Навумава, што ўсё мужчынскае насельніцтва павінна прайсці дактыласкапію, — распавёў Кармазін БелаПАН.

А 12 снежня супрацоўнікі міліцыі ўзялі адбіткі пальцаў у старшыні саюза прадпрымальнікаў гомельскага рынка «Цэнтральны» Аляксандра Рубчэні. Як паведаміў прадпрымальнік агенцтву, прадстаўнікі праваахоўных органаў таксама спасылаліся на тое, што адбіткі пальцаў здымаюцца ва ўсіх жыхароў вобласці мужчынскага пола.

Акрамя таго, у рэдакцыю ўвесь час тэлефануюць мужчыны, якіх, як і Кісяля, абавязвалі здаць адбіткі ў ваенкаматах.

Хацелася бы адзначыць – па законе грамадзянін, які не здзяйсняў правапарушэння, мае права адмовіцца ад здавання адбіткаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках