15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у абменніках ужо каштуе больш за 2200 рублёў

9

Учора курс амерыканскага даляра ў Беларусі перасягнуў чарговую адзнаку - 2200 рублёў. У абменніках за адзін даляр прасілі 2203 рублі. І гэта прытым, што курс Нацбанка склаў 2160.

Здаць «зялёныя» можна было па курсе ад 2170 да 2185 рублёў. Такім чынам, псіхалагічны бар'ер пройдзены.

- Калі такі высокі попыт на даляр будзе падтрымлівацца, то і курс будзе расці. Але сёння банкі прытрымваюцца рэкамендацыі аб тым, каб курс у абменніках не перавышаў курс Нацбанка на 2%, - распавёў газеце «Комсомольская правда в Беларуси» начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.

У апошнія месяцы попыт на валюту ў Беларусі вырас у дзясяткі разоў. Асабліва ярка гэтая тэндэнцыя выявілася ў лістападзе. Прычым купляюць усё: даляры, еўра, расейскія рублі.

- Мабыць, гэта звязана з тым, што індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць па шэрых схемах, набываюць валюту, каб забяспечыць імпарт, - выказаў здагадку Анатоль Драздоў.

Нагадаем, што 11 лістапада ўлады прынялі рашэнне аб забароне прадаплаты па імпарце. Зараз, каб занесці аванс пастаўшчыку тавараў, беларускія фірмы павінныя атрымліваць спецыяльны дазвол. Дробныя фірмы, якім дазвол атрымаць складана, суцэльна маглі перайсці на разлікі за наяўныя.

- З-за гэтага могуць увесці абмежаванні на куплю валюты для насельніцтва?

- Пакуль што такіх планаў няма.

ЯК МЯНЯЎСЯ КОШТ ДАЛЯРА*?

3 снежня 2007 года - 2154

3 студзеня 2008 года - 2156

2 чэрвеня 2008 года - 2135

1 ліпеня 2008 года - 2131

1 жніўня 2008 года - 2122

1 верасня 2008 года - 2116

15 верасня 2008 гады - 2120

1 кастрычніка 2008 года - 2119

15 кастрычніка 2008 года - 2124

3 лістапада 2008 года - 2162

10 лістапада 2008 года - 2170

13 лістапада 2008 года - 2174

25 лістапада 2008 года - 2194

1 снежня 2008 года - 2203

* - дынаміка курсу продажу на прыкладзе ААТ «АСБ Беларусбанк».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках