14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянтаў папярэдзілі за прымусовую дактыласкапію

22

Сержант міліцыі Шумахер папярэджаны за парушэнне заканадаўства аб дактыласкапіі.

Пра гэта рэдактару недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Анатолю Санаценку паведамілі ў адказ на ягоную скаргу ў пракуратуру, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

«Факты, пералічаныя ў скарзе, знайшлі сваё пацвярджэнне», — паведамляецца ў лісце за подпісам начальніка Бабруйскага УУС Алега Царука.

Паводле адказу міліцэйскага начальніка, «за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў, а таксама за парушэнне дзейнага заканадаўства РБ «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі» строга папярэджаныя аб недапушчэнні падобных фактаў надалей начальнік бабруйскага ізалятару часовага ўтрымання С.Сідараў і міліцыянты А. Кірдун, А. Сапрыка і Р. Шумахер.

Нагадаем, 12–13 кастрычніка 2008 года супрацоўнікі ІЧУ УУС Бабруйскага гарвыканкама «настойліва запрашалі» рэдактара недзяржаўнай газеты здаць адбіткі пальцаў. Дзеля гэтага міліцыянты нават наведаліся да журналіста ўвечары дахаты. 14 кастрычніка А. Санаценка накіраваў скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках