15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка Мінфіна РФ: Беларусь просіць у РФ крэдыт у абмен на пераход на разлікі ў рублях

3

Беларусь накіравала ліст Расеі з просьбай аб даванні крэдыту ў 100 мільярдаў расейскіх рублёў (каля 3,5 млрд даляраў ЗША) у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі.

Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Мінфіна РФ Дзмітры Панкін.

"Ёсць ліст аб тым, што яны хочуць атрымаць крэдыт у 100 мільярдаў рублёў за пераход у разліках на рублі у гандлі", - сказаў намеснік міністра.

Ён не змог адказаць на пытанне, па якой стаўцы Менск хоча атрымаць крэдыт і ці будзе гэтае пытанне абмяркоўвацца сёння на сустрэчы прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева з яго беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, адзначае РИА «Новости».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках