15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Снягір знаходзіцца ў СІЗА

7

Былы пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снягір арыштаваны і ўтрымоўваецца ў СІЗА.

Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, каментуючы інфармацыю, распаўсюджаную ў шэрагу СМІ, аб тым, што М.Снягір знаходзіцца ў лякарні, піша «Інтэрфакс».

«Міхаіл Снягір знаходзіцца ў СІЗА», - сказаў Рыгор Васілевіч.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы ў адносінах М.Снягіра, ідзе доказ шэрагу эпізодаў па дадзенай справе.

«На вялікі жаль, падобныя факты (карупцыйныя злачынствы – «ІФ») фіксуюцца і ў іншых праваахоўных органах», - дадаў генпракурор. Пры гэтым ён нагадаў, што на наступны дзень пасля нарады Аляксандра Лукашэнкі пры атрыманні хабару быў затрыманы адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Нагадаем, 12 снежня былому пракурору Менскай вобласці Міхаілу Снягіру было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У адносінах яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках