15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды на таргах БВФБ - чыстая прапанова па далярах склала $417 мільёнаў

26

23 снежня на валютных таргах БВФБ адбыўся загадкавы катаклізм – чыстая прапанова на продаж даляраў ЗША склала $417,338 млн., у 5,8 раза перавысіўшы попыт.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў на біржавых таргах назіралася абратная сітуацыя - рэзкі дэфіцыт амерыканскай валюты.

Так, з 1 па 22 снежня, чысты попыт (за мінусам прапановы) на даляры склаў $502.7 млн. У лістападзе бягучага года попыт на даляры на $567 млн. перавысіў прапанову, у кастрычніку на $507,3 млн.

Падчас сённяшніх таргоў прапанова даляраў склала $506.262 млн., пры попыце $88.924 млн. Аб'ём заключаных угод склаў $506.262 млн., перавысіўшы амаль у 7 разоў сярэднядзённы аб'ём угод па даляры.

Невядомы ўдзельнік таргоў, які вырашыў пазбавіцца ад амерыканскіх «рублёў», дазволіў Нацбанку за адну гандлёвую сесію кампенсаваць снежаньскае паніжэнне золатавалютных рэзерваў, выкліканае падтрымкай курсу беларускага рубля, адзначае АФН.

Разам з тым, нягледзячы на такое істотнае перавышэнне прапановы над попытам Нацбанк не панізіў курс даляра, пакінуўшы яго на прагнозным максімуме ў 2200 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках