15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Макаеў: Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 12 студзеня абавязкова адбудзецца

30
Аляксандр Макаеў: Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 12 студзеня абавязкова адбудзецца

У Менску, дзе падаткі для прадпрымальнікаў збіраюцца павысіць у два разы, па-ранейшаму шмат незадаволеных.

12 студзеня 2009 года прадпрымальнікі выйдуць на чарговую акцыю пратэсту.

«Акцыю 12 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ніхто не адмяняў. Добра, што працягнутыя на год умовы ўвозу тавара з Расеі. Але затое падаткі для менскіх прадпрымальнікаў паднялі ў два разы. Калі «дэпутаты» зацвердзяць гэтыя новыя стаўкі, дык будзе вельмі неспрыяльна. Будзем змагацца рознымі метадамі. Усё, вядома, будзе залежаць ад настрою прадпрымальнікаў», - адзначыў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Як паведаміў Аляксандр Макаеў, сёння ў Менгарвыканкаме адбудзецца сход кіраўнікоў саветаў гандлёвых рынкаў, дзе дзяржчыноўнікам будзе даведзеная апошняя інфармацыя, якая датычыць прадпрымальнікаў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 703, якім падоўжыў на нявызначаны тэрмін парадак выплаты фіксаванага ПДВ пры ўвозе тавараў з Расеі, а таксама ўзмацніў адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, за ажыццяўленне дзейнасці без атрымання ліцэнзіяў альбо нявыплату гэтага падатку і (ці) падатку на дададзеную вартасць у фіксаваным памеры.

Прадпрымальнікі заяўляюць, што пасля падпісання Лукашэнкам указу №703 умовы працы для ІП не спрасціліся. Дакумент мае мала агульнага з патрабаваннямі прадпрымальнікаў, якія яны агучылі падчас акцыяў пратэсту 10 і 15 снежня, і паставіць ІП на мяжу выжывання.

«Падаткі, адлічэнні падвысіліся ў два разы, верхнія стаўкі таксама павялічыліся. Іншымі словамі, людзі выходзілі і змагаліся супраць тых падаткаў, якія ўжо існуюць, патрабавалі хоць напалову іх знізіць. А нам падвысілі на 100% усё тое, што мы абавязаныя плаціць», - канстатаваў яшчэ адзін лідэр прадпрымальнікаў Алесь Таўстыка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках