15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты палітвязня Баразенкі ля сцен Валадаркі (Фота)

1

Моладзевыя актывісты працягваюць прыходзіць да следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску, каб падтрымаць Аляксандра Баразенку, які знаходзіцца там ў чаканні суду.

Учора маладыя людзі стаялі ў уваходу ў турму з партрэтамі палітвязня і скандавалі «Свабоду Баразенку!» і «Свабоду палітвязням!». Акцыя праходзіла на працягу гадзіны. Пасля яе сканцэння партрэты былі замацаваныя на стужцы насупраць уваходу ў СІЗА.

Нагадаем, што з ініцыятывай праводзіць акцыі салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам выступілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» два тыдні таму. З тых часоў маладыя людзі збіраюцца ля сцен СІЗА штодня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках