9 лiстапада 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Асноўны недахоп нашых «выбараў» — адсутнасць іх прызнання

38

Кіраўнік ЦВК наракае, што «парламенцкія выбары» у Беларусі не былі прызнаныя АБСЕ.

Асноўны недахоп «парламенцкіх выбараў» 2008 года — адсутнасць іх поўнага і безумоўнага прызнання, заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Па ейным меркаванні, «выбары» прайшлі ў цэлым «паспяхова». "Тым не менш, казаць, што яны былі ідэальныя, не прыходзіцца. Як і любая выбарчая кампанія, яна мае пэўных напружаных момантаў і недахопаў", — падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

Не была рэалізаваная задача-максімум, якая ставілася перад арганізатарамі Аляксандрам Лукашэнкай, — "поўнае і безумоўнае прызнанне выбараў якія адпавядаюць міжнародным стандартам, перш за ўсё з боку нашых еўрапейскіх партнёраў", сказала Л.Ярмошына.

У той жа час, па ейных словах, "і тая адзнака, якую выказала АБСЕ сёлета, з'яўляецца прагрэсам у параўнанні з адзнакамі, якія мы атрымлівалі пачынаючы з 2004 года".

Галоўным вынікам парламенцкіх выбараў 2008 года старшыня Цэнтравыбаркаму назвала адначасовае абранне 110 «дэпутатаў» у першым туры. "Па сутнасці, з 1990 года падобнага ў нашай краіне не адбывалася. «Выбары» праходзілі ў два туры, у некаторых акругах прыходзілася праводзіць паўторныя выбары", — сказала Л.Ярмошына.

Нагадаем, у выніковым дакладзе БДІПЧ кажацца, што нягледзячы на "некаторыя паляпшэнні", "выбары" у Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ. У прыватнасці, выбарчае заканадаўства не дае магчымасці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі і роўнага стаўлення да кандыдатаў з боку ўладаў" і "перашкаджае правядзенню выбараў" у адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі. Эксперты адзначаюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі "не забяспечвае празрыстага механізму захаванасці скрыняў з бюлетэнямі пасля пачатку датэрміновага галасавання, а таксама механізму абароны самога бюлетэня". Большасці апазіцыйных кандыдатаў было адмоўлена ў рэгістрацыі "з-за нязначных парушэнняў фармальных патрабаванняў", падкрэсліваецца ў дакладзе. На думку экспертаў місіі, усё гэта "стварае магчымасці для фальсіфікацыяў".

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках