14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З яшчэ аднаго апазіцыянера знялі статус падазраванага ў выбуху

У адносінах намесніка старшыні «Маладых дэмакратаў» Аляксандра Сергіенкі ўлады спынілі крымінальны пераслед.

Аб гэтым моладзевага актывіста апавясціў начальнік Следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама Генадзь Казакевіч. Ён паведаміў, што крымінальны пераслед «па факце здзяйснення асоба злоснага хуліганства з ужываннем выбухных прылад у г. Менску» спыненая 21 лістапада за адсутнасцю ў дзеяннях Аляксандра Сергіенкі складу злачынства.

Моладзевы актывіст праходзіў у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня. Улетку прадстаўнікі сілавых структур у масках узламалі дзверы кватэры, у якой пражывае Аляксандр, закавалі яго ў наручнікі, стукнулі галавой аб падлогу і пасля ператруса павезлі з сабой. Некалькі дзён Аляксандр Сергіенка правёў у СІЗА КДБ.

«Ніхто ў мяне не папрасіў прабачэння ні за целавыя пашкоджанні, ні за пабітыя дзверы, ні за некалькі дзён незаконнага знаходжанне ў турме», — адзначыў Аляксандр Сергіенка ў інтэрв'ю сайту www.ucpb.org. -- Дзеянні спецслужбаў у адносінах яго і іншых актывістаў ён расцэньвае як ціск на іх у перадпачатку парламенцкай кампаніі, накіраваны на зрыў падрыхтоўкі стварэння ініцыятыўных груп кандыдатаў.

«Аднак я лічу, што такія беспадстаўныя сілавыя меры заўсёды прыводзяць да адмоўнага выніку, яшчэ раз пацвярджаюць бясталентнасць і палітычную залежнасць сілавых структур Беларусі, улічваючы яшчэ і тое, што расследаванне інцыдэнту з выбухам не прасунулася ні на крок», — сказаў Аляксандр Сергіенка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках