15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаныя вымовы Шэйману, Васілевічу, Міклашэвічу і Дамашкевічу

15

Аляксандр Лукашэнка 4 снежня падпісаў Указ аб прыцягненні да адказнасці некаторых службовых асобаў.

За сур'ёзныя недагляды ў працы з кадрамі ў органах пракуратуры, непрыняцце належных мераў па ўзнаўленні законнасці, парушанай пры даванні Менскім райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынічны" Міністэрства ўнутраных справаў, а таксама па забеспячэнні нагляду за захаваннем патрабаванняў жыллёвага заканадаўства пры разглядзе грамадзянскіх справаў з удзелам былога пракурора Менскай вобласці Снегіра М. В. абвешчаная вымова Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу і былому Генеральнаму пракурору Пятру Міклашэвічу.

За значныя недагляды ў працы па падборы і расстаноўцы кіруючых кадраў у органах пракуратуры абвешчаная вымова былому Дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Беларусі Віктару Шэйману.

Вымова абвешчаная і былому старшыні Менскага аблвыканкама Мікалаю Дамашкевічу за непрыняцце належных мераў па забеспячэнні кантролю за захаваннем заканадаўства пры даванні Менскім райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынічны" Міністэрства ўнутраных справаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках