15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска АМАП разагнаў акцыю салідарнасці з палітвязнем (Фота)

10
У цэнтры Менска АМАП разагнаў акцыю салідарнасці з палітвязнем (Фота)

Моладзевыя актывісты выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі Аляксандра Баразенкі, суд над якім пачнецца 8 снежня.

Акцыя з патрабаваннем вызваліць палітвязня пачалася 6 снежня каля менскага следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладога Фронту» і «Маладой Беларусі» прыйшлі да СІЗА з партрэтамі вязня сумлення. Там жа святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч правёў набажэнства.

Пасля гэтага актывісты прайшлі па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, гучна скандуючы «Свабоду Баразенку!». На плошчу да часу прыходу туды апазіцыянераў прыбылі супрацоўнікі АМАПа. Яны вырывалі з рук актывістаў партрэты Аляксандра Баразенкі, з ужываннем сілы выштурхоўвалі людзей з плошчы за Палац рэспублікі. У выніку былі затрыманыя, па папярэдніх дадзеных, 5 удзельнікаў акцыі. Сярод затрыманых – Кася Салаўёва, Уладзімір Сяргееў, Мікалай Давыдзенка.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з удзельнікаў акцыі Максім Вінярскі, амапаўцы пры затрыманні валілі людзей на зямлю.

Затрыманых апазіцыянераў адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска. З аддзялення міліцыі маладыя людзі былі вызваленыя ў 21.30. Аднак супраць актывісткі «Маладога Фронту» Касі Салаўёвай могуць узбудзіць крымінальную справу. Пракуратура пачала праверку па факце збіцця 20-гадовай дзяўчынай міліцыянта.

Па словах відавочцаў, падчас затрымання супрацоўнікі міліцыі балюча цягалі дзяўчыну за валасы, за швэдар, нецэнзурна выказваліся. Аднак у РУУС яны заявілі, што 20-гадовая актывістка іх моцна збіла. Дзяўчына прызнае, што падрапала аднаму з міліцыянтаў твар. Але кажа, што вымушаная была абараняцца.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Суд па справе апазіцыянера пачнецца 8 снежня.

Фота -- Jeans-by.com

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках