12 лiстапада 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Советская Белоруссия» адмаўляе забойствы ў Дражне

18

Праўладнае выданне «Советская Белоруссия» адкрыта абражае гісторыкаў, якія пішуць праўду пра злачынствы савецкіх партызанаў супраць сваіх жа землякоў падчас Другой Сусветнай вайны.

Аб гэтым паведамляе «Наша Ніва».

«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мусіць вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць праўладная газета.

«Не магу прамаўчаць пра артыкул «Партызаны выдалі вяскоўцаў за паліцаеў?», надрукаваны ў адной з масавых газетаў», — піша чытач газеты «Советская Белоруссия», ветэран вайны, у паласным артыкуле, у якім адчуваецца рука рэдактара.

«За здзейсненыя страшныя злачынствы штаб партызанскага руху прыняў рашэнне знішчыць паліцэйскі гарнізон Дражна. 14 красавіка 1943 году партызаны 2–й Мінскай брыгады правялі атаку паліцэйскага гарнізону. Але завалодаць гарнізонам з яго гарматамі, дотамі тады не атрымалася.

«Журналіст» Хурсік — ці хто калі чуў пра такога журналіста? — што наслухаўся розных чутак і злоснай брахні, публічна сцвярджае ў сваёй нізкапробнай брашурцы, што 14 красавіка 1943 г. партызаны напалі на вёску і без разбору стралялі, рэзалі, палілі мірных жыхароў.

Гэта суцэльная мана! Не трэба блытаць савецкіх партызан з эсэсаўцамі і іх прыслужнікамі–паліцаямі! Бог гэтага не даруе!» - гучна заяўляе аўтар артыкулу.

Гэтая апеляцыя да Бога асабліва кранае на старонках газеты, што дагэтуль называецца «савецкай» — прытым, што савецкія ўрады ў дзясятках краінаў свету вынішчылі мільёны людзей толькі за тое, што яны захоўвалі вернасць сваёй веры. Гісторыя памятае, што да 1941 году на ўсю Усходнюю Беларусь, у якой знаходзіцца і Дражна, не заставалася ніводнай каталіцкай царквы. Дражна, дарэчы, была каталіцкай вёскай, за што асабліва пацярпела ў 1937 годзе. І заставалася толькі пара дзейных цэркваў іншых канфэсыяў, дый тыя толькі таму, што былі абсаджаныя агентамі савецкай тайнай паліцыі, якая гэтак выяўляла таемных вернікаў.

Версія ж «Советской Белоруссии» такая: пасля няўдалай атакі партызаны прынялі рашэнне даць паліцыянтам бой на адкрытай мясцовасці.

Паводле партызанскіх разведзвестак, паліцыянты штотыднёва ездзілі ў Старыя Дарогі па зброю. І вось 15 чэрвеня 1943 г. партызаны зладзілі ім каля вёскі Шапчыцы засаду. І, маўляў, калі ў абозе знаходзіліся не толькі паліцыянты, але і мірныя жыхары, дык кулі не перабіралі...

Што ж здарылася ў Дражне на самой справе, узгадваюць апошнія сведкі той вайны, яны яшчэ жывыя.

«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мусіць вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць праўладная газета з нагоды публікацыі кнігі пра партызанскія зверствы ў Дражне.

Як вядома, мясцовыя жыхары і выхадцы з Дражна, што жывуць у сталіцы, паставілі ў вёсцы крыж. Аднак улады яго выцягнулі.

«Людзі хаваліся ў ямінах з-пад бульбы, дык адну сям'ю проста там і расстралялі, не пашкадавалі», — 80-гадовы жыхар Дражна Уладзімір Апанасевіч не вытрымлівае і плача.

«Мяне доля зберагла, а некаторых падлеткаў партызаны спецыяльна адводзілі за паўкіламетры ў поле і расстрэльвалі», — запісаў успаміны ацалелых дражненцаў журналіст «КП в Белоруси».

Нагадаем, пра жахлівыя падзеі тых часоў распавядае беларускі журналіст Віктар Хурсік у сваёй кнізе «Кроў і попел Дражна». На падставе архіўных дакументаў і сведчанняў людзей ён даказаў, што 14 красавіка 1943 года дзесяткі вяскоўцаў былі забітыя і спаленыя савецкімі партызанамі.

Суд Старых Дарогаў асудзіў журналіста на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за... ўсталяванне крыжа каля вёскі Дражна ў памяць ахвяраў савецкіх партызанаў. Па гэткім самым абвінавачванню 15 сутак у ізалятары ў Старых Дарогах адсядзеў і ўдзельнік усталявання крыжа Вячаслаў Сіўчык.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках