15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік Гарадзенскага гарнізона можа атрымаць 15 гадоў за хабар

5

У дачыненні да камандзіра адной з вайсковых частак Гарадзенскага гарнізона Гарадзенскай міжгарнізоннай васковай пракуратурай узбуджаная справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса - за атрыманне хабару.

Як паведамілі БелаПАН у Беларускай вайсковай пракуратуры, палкоўнік Узброеных сілаў быў затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі МУС 4 снежня ў Гародні ў момант атрымання ад індывідуальнага прадпрымальніка 2,4 тыс. даляраў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды памяшкання ў вайсковай частцы.

Максімальная санкцыя ч. 3 арт. 430 КК — 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках