15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуе глебу для свайго прэм'ерства

Адміністрацыя прэзідэнта Расеі гатовая правесці структурныя і кадравыя змяненні ва ўрадзе яшчэ да інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы, паведамляюць крыніцы РБК daily. Мэта перафарматавання асобных міністэрстваў і ведамстваў простая – падрыхтаваць для будучага прэм'ера каманду аднадумцаў.

Логіку датэрміновай рэструктурызацыі выканаўчай улады, судзячы з усяго, задае сам Уладзімір Пуцін. Ён хоча атрымаць дзеяздольны, падбудаваны пад сябе ўрад яшчэ да моманту перадачы ўлады пераемніку.

На пачатку лютага агенцтва "Прайм-ТАСС" са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Расеі паведаміла пра рэструктурызацыі Мінэканамразвіцця, якія цяпер рыхтуюцца. Пазней віцэ-прэм'ер Сяргей Нарышкін заявіў, што рэарганізацыі МЭРГ да выбараў не будзе.

Але тэма магчымай рэарганізацыі ўрада атрымала развіццё. Крыніца РБК daily, блізкая да "Транснафты", паведаміла, што прыкладна 20 лютага можа быць ажыццёўленая рэарганізацыя кабінета Віктара Зубкова. Пад перафарматаванне патрапіць шэраг міністэрстваў, у тым ліку, як удакладніла крыніца, Мінпрамэнерга будзе падзеленае на Міністэрства прамысловасці і Міністэрства энергетыкі.

На ролю кіраўніка Мінэнерга РФ прадказваюць цяперашняга кіраўніка "Транснафты" Мікалая Токарава. Крыніца сцвярджае, што яго кандыдатура ўжо ўзгодненая ў Крамлі. Гэтую інфармацыю пацвердзіла таксама крыніца РБК daily ў "Зарубежнефти" і крыніца, блізкая да Мінпрамэнерга. Мэнэджэр "Зарубежнефти" мяркуе, што на пасадзе кіраўніка "Транснафты" Мікоалая Токарава можа змяніць цяперашні міністр прамысловасці і энергетыкі Віктар Хрысценка. Удзельнікі рынку называюць сярод магчымых кандыдатур на гэтую пасаду і сына Міхаіла Фрадкова, Пятра.

Рэарганізацыя можа закрануць нават "міністэрства па выбарах", у ім застанецца на пастаянная аснове не больш за два-тры сябры на чале з старшынёй Цэнтрвыбаркама РФ.

Эксперты: сатрасенне ўрада непазбежнае

Эксперт ФБК Ігар Мікалаеў лічыць, што імя пераемніка вядомае, таму прычын цягнуць рэарганізацыю ўрада няма. "Але спадзявацца на тое, што будзе праведзеная рэарганізацыя і апараты ўсіх ведамстваў уключацца ў актыўную працу да канца траўня – пачатка чэрвеня, калі пройдзе інаўгурацыя, не варта", – лічыць эксперт.

"Ёсць міністры, якія хочуць пакінуць урад па ўласным жаданні, – гаворыць сябра Грамадскай палаты РФ Сяргей Маркаў. – А такія суперведамствы, як Мінпрамэнерга, Мінсацздароўразвіцця і Міністэрства адукацыі і навукі даўно крытыкуюць, і, судзячы па ўсім, ім не пазбегнуць драбнення на некалькі міністэрстваў".

Паводле яго слоў, не трэба скідаць з рахункаў тое, што адстаўка кабінета Міхаіла Касьянава ў 2004 годзе і сыход урада Міхаіла Фрадкова ў гэтую восень былі чаканыя, але былі праведзеныя раней, чым іх чакалі. "У абодвух гэтых выпадках прэзідэнт іграў на апярэджанне, – дадаў Маркаў. –Гэта можа адбыцца і цяпер".

Дзмітрый Бардоўскі, намеснік дырэктара Інстытута сацыяльных сістэм, мяркуе, што "ў перыяд выбарчай кампаніі ператрэсваць урад было б рызыкоўна з пункту гледжання кіравальнасці ў краіне".

"Чуткі пра рэфармаванне ўрада ходзяць даўно, яны распаўсюджваюцца людзьмі, блізкімі да штаба Дзмітрыя Мядзведзева і асяродка кіраўніка Дзяржнаркакантролю Віктара Чаркесава", – мяркуе палітолаг Станіслаў Бялкоўскі. На яго думку, Чакесаў не супраць прыслабіць пазіцыі сілавікоў ва ўрадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках